МЗС Турцыі высветліла асобу чалавека, які здзейсніў тэракт у Стамбуле

04.01.2017 / 10:54

Праваахоўным органам удалося высветліць асобу тэрарыста, які ўчыніў напад на клуб Reina ў Стамбуле, у выніку чаго загінулі 39 чалавек. Пра гэта абвясціў у тэлеэфіры кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу.

Імя падазраванага і іншыя падрабязнасці Чавушаглу пакуль паведамляць не стаў, спаслаўшыся на расследаванне.

3 студзеня турэцкія СМІ паведамілі, што ў нападзе на клуб падазраецца грамадзянін Кіргізіі Ях'я Машарапаў. Пазней гэтая інфармацыя была абвергнутая, у тым ліку самім Машарапавым.