БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Севярынец аштрафаваны на 1.150 рублёў за ўдзел у акцыі ў падтрымку «Белсата»

5.01.2017 / 12:3

Nashaniva.com

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Павел Севярынец аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (1 тыс. 150 рублёў) за ўдзел у акцыі ў падтрымку тэлеканала «Белсат». Такое рашэнне прыняў 5 студзеня суддзя суда Ленінскага раёна Мінска Дзмітрый Астапенка, паведаміў БелаПАН Севярынец.

Пратакол у дачыненні да палітыка на падставе арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) быў складзены паводле вынікаў пікета 20 снежня. У гэты дзень прадстаўнікі апазіцыі выйшлі з плакатамі ў падтрымку тэлеканала «Белсат» да Адміністрацыі прэзідэнта. Яны перадалі ў прыёмную адміністрацыі зварот з патрабаваннем «спыніць вяшчанне расійскіх прапагандысцкіх каналаў, якія падрываюць незалежнасць Беларусі, а таксама ўключыць «Белсат» у сетку вяшчання ў Беларусі, фінансаваць яго за кошт дзяржаўнага бюджэту і акрэдытаваць ўсіх журналістаў».

«Я паводле вынікаў суда прапанаваў суддзі напісаць рапарт аб звальненні ў сувязі з іх дзеяннямі. Адказ быў такі: «Мы ваша меркаванне пачулі», — сказаў Севярынец.

Гэта першы для яго штраф у 2017 годзе. Летась сустаршыню БХД прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у акцыях апазіцыі не менш як 15 разоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула