Славянскі базар. Лукашэнка, Білан, Дарафеева...

Лукашэнка, Білан, Вайкуле, Дарафеева... Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з адкрыцьця "Славянскага базару".

14.07.2008 / 21:01

Лукашэнка, Білан, Вайкуле, Дарафеева... Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з адкрыцьця "Славянскага базару".


Трапіць на канцэрт, як, зрэшты, і ў цэнтар гораду, можна было толькі праз мэталашукальнік.

Заторы на дарогах разрульвалі жанчыны.

Павал Барадзін зь Зянонам Ломацем.

Адкрываў фэст традыцыйна Аляксандар Лукашэнка.

Славянскія танцы.

Значную частку праграмы складалі выступы зорак Эўрабачаньня.
Украінская прыгажуня і сьпявачка Ані Лорак

Дзіму Білана публіка вітала куды цяплей, чым айчынную зорку Калдуна.

Чые ножкі?

Твар Беларусі Ірына Дарафеева працягвае экспэрыментаваць са сваім іміджам.
Цяпер яна падобная да Натальлі Падольскай.

Алеся Ярмоленка выйшла на сцэну з сынам.

Афрыканскі ансамбль "Усходні кейп".

У Лаймы Вайкуле падчас выступу адключыўся мікрафон, і яна пайшла гуляць па амфітэатры.