У Жлобінскім раёне трое сутак шукаюць 22-гадовага хлопца

06.01.2017 / 20:37

Міліцыя, вайскоўцы часці № 5525, кінолагі, валанцёры атрада «Сімуран» і сваякі шукаюць зніклага Кірыла Цыганкова (1994 г. н.).

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, малады чалавек, жыхар Рэчыцы, 3 студзеня прыкладна ў 23.00 выйшаў з бытавога памяшкання свідравой, размешчанай паблізу вёскі Дабрагошча Жлобінскага раёна, і з таго часу пра яго няма звестак. У пошуках хлопца прачэсваецца мясцовасць, апытваюцца знаёмыя, сваякі і калегі.