Памёр сын Леха Валэнсы Пшэмыслаў
09.01.2017 / 06:13
У сваёй кватэры ў Гданьску знойдзены мёртвым Пшэмыслаў Валэнса - сын былога прэзідэнта Польшчы Леха Валэнсы.
Пшэмыслаў Валэнса ў 1995 г., wyborcza.pl
Агенцтва ПАП паведамляе, што цела 43-гадовага Валэнсы знайшоў адзін з членаў яго сям'і.
Судмедэксперты папярэдне выключылі дачыненне да смерці мужчыны трэціх асоб, паколькі на яго целе не было выяўлена ніякіх падазроных слядоў.
У былога прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы і яго жонкі Дануты восем дзяцей - чацвёра сыноў і чатыры дачкі.
Пшэмыслаў быў трэцім дзіцем у сям'і. У маладосці ён меў праблемы з алкаголем і не раз затрымліваўся за кіраванне ў нецвярозым выглядзе.