Ад маразоў у Беларусі загінулі пяць чалавек
Чарговая ахвяра маразоў у Беларусі.
09.01.2017 / 09:18
МНС паведамляе, што на дарозе Шчучын — Дэмбрава паблізу вёскі Доўгая ў Шчучынскім раёне быў знойдзены труп мужчыны 1960 года нараджэння.
Ратавальнікам пра гэта стала вядома 8 студзеня ў 10.37. Зазначаецца, што смерць наступіла ў выніку агульнага пераахаладжэння.
Раней паведамлялася, што ў выніку моцных маразоў з 1 па 9 студзеня загінулі тры чалавекі ў Мінскай вобласці і 7 студзеня адзін чалавек у Бабруйску (Магілёўскай).