Варшава задыхаецца ад зімовага смогу

09.01.2017 / 10:05

Польшча масава паліць печкі вугалем. У выніку ў марозныя дні выкіды прыватнага сектара ў Варшаве прывялі да рэкорднага ўзроўню забруджвання паветра.

Улады горада заклікалі без патрэбы не выходзіць на двор, не займацца спортам на паветры і не пускаць дзяцей гуляць. Грамадскі транспарт зрабілі бясплатным, каб людзі менш карысталіся аўтамабілямі.

Вядучыя СМІ змяшчаюць справаздачы пра стан атмасферы ў гарадах.

Антыцыклон прыводзіць да таго, што смог апускаецца на зямлю, ветру няма.

Для Мінска такая праблема таксама перыядычна бывае характэрная, хоць Беларусь у большасці выкарыстоўвае для ацяплення газ, а не вугаль.

Сітуацыя, аналагічная варшаўскай, назіраецца ў Кракаве, Кельцах ды іншых польскіх гарадах.