ААН перавяла краіны Балтыі з «Усходняй Еўропы» ў «Паўночную»

09.01.2017 / 11:25

ААН афіцыйна прызнала Латвію, Літву і Эстонію часткай Паўночнай Еўропы, выключыўшы з спісу краін субрэгіёна «Усходняя Еўропа».

Пра гэта са спасылкай на адпаведнае рашэнне паведаміў дэпутат Еўрапарламента Арціс Пабрыкс у twitter.

«ААН афіцыйна мяняе статус дзяржаў Балтыі з Усходняй Еўропы на Паўночную Еўропу. Вось да чаго мы належым», — напісаў ён.

Да Паўночнай Еўропы належаць таксама краіны Скандынавіі, Вялікабрытанія ды Ірландыя.

Да Усходняй Еўропы цяпер адносяць Беларусь, Украіну, Расію, Польшчу, Чэхію, Славаччыну, Малдову, Румынію, Балгарыю, Вугоршчыну.

nn.by