На аўтадарозе Мінск—Гродна з-за аварыі ўтварыўся затор на некалькі кіламетраў

14.01.2017 / 20:35

На аўтадарозе Мінск — Гродна днём 14 студзеня з-за аварыі ў заторы стаялі некалькі сотняў аўтамабілістаў, паведаміў тэлеканал СТБ у праграме «Навіны 24 гадзіны».

ДТЗ адбылося недалёка ад вёскі Байдакоў. Фура не справілася з кіраваннем, урэзалася ў адбойнік і перагарадзіла рух у бок сталіцы.

Аўтачарга расцягнулася на некалькі кіламетраў. Пацярпелых на шчасце, няма.