Дэклярацыю пра даходы запатрабавалі і ў Мілінкевіча

17.07.2008 / 12:52

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гродзенскай вобласці (УДФР) запатрабаваў ад лідэра Руху за Свабоду Аляксандра Мілінкевіча дэкларацыю аб даходах.

Фінансавыя звесткі аб даходах і маёмасці за 2005-2008 гады Аляксандр Мілінкевіч павінен падаць да 12 гадзін панядзелка 21 ліпеня. У выпадку, калі палітык не выканае патрабаванне, яму пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што не мае сакрэтаў і абавязкова прадставіць усе неабходныя дакументы. Ён, аднак, лічыць, што гэтыя патрабаванні маюць выразны палітычны падтэкст і выказаў шкадаванне, што прафесіяналы фінансавага следства вымушаныя займацца палітычным вышукам і пераследам.

Прэс-служба А. Мілінкевіча