БАТЭ дадаў на свой лагатып элементы беларускага арнаменту

18.01.2017 / 13:17

Тэхнічны спонсар БАТЭ — кампанія Adidas — дала камандзе гульнявую форму для кантрольных матчаў на турэцкіх зборах, паведамляе афіцыйны сайт клуба. 

Адзначым, што на форме з'явіўся абноўлены лагатып клуба.

Паведамляецца, што афіцыйная гульнявая форма на сезон-2017 будзе прэзентаваная заўзятарам у сакавіку.