Творчы юбілей кіраўніка Купалаўскага

Валеры Раеўскі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, адзначыў творчы юбілей — 35 год на вядомай тэатральнай сцэне краіны.

17.07.2008 / 16:12

Валеры Раеўскі, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, адзначыў творчы юбілей — 35 год на вядомай тэатральнай сцэне краіны.

За гэты час заслужаны мастацкі дзеяч і народны артыст Беларусі паставіў творы Бэртольта Брэхта, Андрэя Макаёнка, Кандрата Крапівы, Васіля Быкава, Іона Друцэ, дзясяткаў беларускіх і замежных аўтараў.

Мастацтвазнаўцы кажуць, што творчасьць спадара Раеўскага адметная паэтычнасьцю, мэтафарычнасьцю, філясофскімі абагульненьнямі, спалучэньнем выразнай сцэнічнай формы з дакладнай распрацоўкай характараў.

Зараз Валеры Раеўскі рыхтуецца да прэм’еры «Ядвігі» паводле Аляксея Дударава. Спэктакль працягне сэрыю пастановак на гістарычныя тэмы ў Тэатры імя Янкі Купалы.

АТ