Дзяржава прадае насельніцтву даляравыя аблігацыі пад 6,5%
19.01.2017 / 09:38
Ад 18 студзеня Міністэрства фінансаў пачало продаж валютных аблігацый трох выпускаў. Агульны аб'ём — $100 мільёнаў і 50 мільёнаў еўра.
Намінальны кошт кожнай каштоўнай паперы — 1000 даляраў або 1000 еўра.
Аблігацыі ў еўра выдадзеныя пад 5% гадавых. Палова аблігацыі ў далярах — пад 5,5%, другая палова — пад 6,5%.