Беларусь і Расія ў лютым узгодняць аб'ёмы ўзаемных паставак прадуктаў харчавання

19.01.2017 / 11:44

Беларусь і Расія ў лютым узгодняць аб'ёмы ўзаемных паставак прадуктаў харчавання.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксей Багданаў.

«Штогод мы з Расіяй падпісваем узаемныя балансы па пастаўках прадуктаў харчавання, куды ўключаецца мяса-малочная прадукцыя і цукар. Гэтыя балансы падпісваем на сумеснай калегіі, мы ўжо прапрацоўваем пытанне правядзення такой калегіі ў лютым, дзе і падпішам балансы», - растлумачыў Аляксей Багданаў.