Як беларусы сустракаюць калядоўнікаў у ХХІ стагоддзі ВІДЭА 

19.01.2017 / 12:35

Калядаванне — старажытны беларускі звычай, які трывае і ў наш час. 

У навагоднія дні перапранутыя каляднікі абыходзяць хаты з вітальнымі ды велічальнымі песнямі да гаспадароў. 

Гаспадары дзякуюць каляднікам за добры святочны настрой і зычэнні гасцінцамі. 

У Шчодры вечар гурт баранавіцкіх каляднікаў-шчадроўнікаў выпраўляецца ў той самы шлях даўжынёю ў стагоддзі. 

Ці шчодры будзе гэты вечар і яго гаспадары? 

Глядзіце ж! 

Алесь Гізун, Аляксандр Трыпуцька