Карусель на лёдзе: як забаўляюцца фіны зімой ВЯСЁЛАЕ ВІДЭА

Фінскі пісьменнік і эксперт у энергетыцы Яне Кяпюлехта (фінск. — Janne Käpylehto) стварыў у мястэчку Лах'я незвычайную ледзяную карусель. Ён выразаў вялікае кола проста на лёдзе і падлучыў да яго электрычны рухавік. А потым проста паклікаў грамаду весяліцца…

19.01.2017 / 12:40

Відэа такога адпачынку стала вірусным у інтэрнэце. Цяпер Яне плануе вырабіць такую карусель у Хельсінкі, і яна будзе ў чатыры разы большай.