Татарскую мову прапанавалі зрабіць адзінай дзяржаўнай мовай Татарстана

19.01.2017 / 13:15

Усетатарскі грамадскі цэнтр (УТГЦ) распаўсюдзіў зварот да дэпутатаў розных узроўняў, палітычных і грамадскіх арганізацыяў рэспублікі, пад назваю «Выратаваць татарскую мову», паведамляе «Новая газета». 

RIA NOVOSTI

На думку нацыянальных актывістаў, у Татарстане застаецца ўсё менш татар, здольных чытаць татарскія кнігі і газеты і выказваць думкі на роднай мове. Яны нагадваюць, што 25 гадоў таму Канстытуцыя Татарстана замацавала ў рэспубліцы дзве раўнапраўныя дзяржаўныя мовы — рускую і татарскую. Аднак фактычна тут толькі адна дзяржаўная мова — руская.

За ўсе гэтыя гады ў Дзяржрадзе Татарстана «так і не змаглі арганізаваць хоць бы адно пасяджэнне на татарскай мове, а ў Казанскай гардуме адмянілі сінхронны пераклад», гаворыцца ў дакуменце.

У звароце таксама падкрэсліваецца, што ў рэспубліцы закрыта 699 татарскіх школ, закрытыя татарскія факультэты ў дзвюх ВНУ.

«Што рабіць?» — гаворыцца ў звароце УТГЦ. І ўносіцца прапанова: «У Татарстане павінен быць адна дзяржаўная мова — татарская. Радыкальна? Можа быць, ёсць іншыя прапановы, як захаваць татарскую мову?»

УТГЦ мае намер ініцыяваць у гэтай сувязі шырокую грамадскую дыскусію.