Упершыню на «Еўрабачанне» паедзе беларускамоўная песня — Navi
21.01.2017 / 00:02
Вынікі «глядацкага галасавання» паставілі Navi на 5-е месца, але журы вывела іх на 1-е.
Песня «Гісторыя майго жыцця» прагучыць на міжнародным конкурсе ў Кіеве. Нядаўна Navi прэзентавалі кліп на яе:
А так яна гучала ў фінале:
Navi летась таксама спрабавалі перамагчы з песняй «Гэта зямля», але тады ім гэта не ўдалося.
Адразу пасля навіны пра перамогу Navi праз «Нашу Ніву» падзякавалі гледачам і назвалі выхад беларускамоўнай песні на «Еўрабачанне» гістарычным:
Сёлета гурт запусціў акцыю «Я за беларускую мову на Еўрабачанні-2017». Як бачым, яна прынесла плён.
Гучаць і першыя жарты — камент Вадзіма Ліпніцкага на старонцы НН Укантакце: «Вот что недопоставки нефти животворящие делают».