Расісцкі скандал: абаронца «Дынама» абазваў нападаючага «Крумкачоў» «чорнай малпай»

21.01.2017 / 18:06

Нападаючы футбольнага клуба «Крумкачы» Самуэль Адэаібо патлумачыў прычыны свайго выдалення ў таварыскім матчы супраць мінскага «Дынама» (1:0).

Самуэль Адэаібо

Па яго словах, абаронца «Дынама» Ігар Кузьмянок неаднаразова дапускаў расісцкія выразы.

Ігар Кузьмянок

«Кузьмянок мне сказаў: «Закрый рот, чорная малпа». Адзін раз сказаў, два сказаў, тры сказаў … Але ж гэта проста гульня, мы змагаемся за мяч, а ён пачынае: «чорная малпа»», — патлумачыў Адэаібо.

У выніку канфлікта нападаючы «Крумкачоў» атрымаў чырвоную картку і быў выдалены з поля на 43-й хвіліне.

БЮ