Суд над гімназістам, што напаў з нажом на настаўніцу, пачнецца 13 лютага

24.01.2017 / 13:16

Крымінальная справа ў дачыненні да навучэнца 74-й сталічнай гімназіі, які абвінавачваецца ў замаху на забойства педагога, Мінскі гарадскі суд пачне слухаць 13 лютага. Пра гэта БелаПАН паведаміла памочнік старшыні Мінгарсуда Анастасія Шыльвян.

Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме з самага пачатку першага пасяджэння.

Як раней паведамлялася, каля 8.00 23 мая 2016 года непаўнагадовы жыхар Мінска 2001 года нараджэння, знаходзячыся ў адным з кабінетаў гімназіі №74, «дзейнічаючы з асаблівай жорсткасцю, нанёс настаўніцы рускай мовы і літаратуры не менш як 17 удараў нажом, у тым ліку ў вобласць жыццёва важных органаў».