Прэзідэнт ФРГ зацвердзіў дату выбараў у Бундэстаг

24.01.2017 / 21:47

Прэзідэнт ФРГ Ёахім Гаўк прызначыў дату правядзення выбараў у Бундэстаг. Як паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на канцылярыю кіраўніка дзяржавы, выбары пройдуць 24 верасня 2017 года.

Адзначаецца, што дадзены ўказ Ёахім Гаўк падпісаў у адпаведнасці з рэкамендацыяй федэральнага ўрада.