Малады гродзенец разліў на адзенне растваральнік. А пасля закурыў
27.01.2017 / 09:51
18-гадовы жыхар Гродна атрымаў апёкі пры курэнні, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС. Паведамленне аб шпіталізацыі з тэрмічнымі апёкамі 1-2 ступені (10% цела) хлопца паступіла ўвечары 26 студзеня.
Як стала вядома, малады чалавек атрымаў апёкі ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні і выкарыстанні растваральніка. Ён праліў растваральнік на адзенне, пасля чаго закурыў.