Два падлеткі ў Пінску збеглі з дома

27.01.2017 / 11:12

Першай у міліцыю звярнулася бабуля 15-гадовага навучэнца Пінскага ліцэя машынабудавання.

Яна паведаміла, што 24 студзеня каля 17.00 яе ўнук збег ад бацькоў праз балкон суседняй кватэры і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.

На наступны дзень з аналагічнай заявай у ГАУС звярнулася мама 17-гадовага навучэнца таго ж ліцэя. Паводле яе слоў, 24 студзеня каля 16.00 яе сын пайшоў з дому ў невядомым кірунку.

Вядома, што падлеткі з'яўляюцца сябрамі, абодва стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, піша БелТА.