Пад Маладзечнам аўтамабіль на пераходзе збіў 10-гадовую дзяўчынку

27.01.2017 / 12:08

Аварыя здарылася 26 студзеня прыкладна ў 18.30. 

Аўтамабіль «Сітраен Берлінга», якім кіраваў 47-гадовы вадзіцель рухаўся з Маладзечна ў бок Валожына.

У вёсцы Цюрлі, на вуліцы Маладзечанскай, паблізу дома № 19 ён наехаў на пешахода — 10-гадовую дзяўчынку, вучаніцу 3 класа сярэдняй школы № 2.

Дзяўчынка пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе, была абазначаная флікерам. 

З траўмамі галавы, твару і ног дзяўчынка дастаўленая ў хірургічнае аддзяленне дзіцячай бальніцы. 

— Па факце ДТЗ праходзіць праверка, — расказаў «Рэгіянальнай газеце» інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.