Пачалося вылучэньне кандыдатаў у палату прадстаўнікоў

Яно скончыцца 18 жніўня, потым цягам некалькіх дзён — рэгістрацыя кандыдатаў, затым — з канцва жніўня — агітацыйная кампанія.

21.07.2008 / 10:05


20 ліпеня пачалося вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты ніжняй палаты Нацыянальнага сходу, якое закончыцца 18 жніўня.

Права вылучэньня кандыдатаў маюць палітычныя партыі, працоўныя калектывы, грамадзяне шляхам збору подпісаў. Кандыдатамі могуць быць грамадзяне Беларусі узростам не меней за 21 год, які стала пражываюць у краіне і не маюць судзімасьцяў.

Выбары ў палату прадстаўнікоў пройдуць 28 верасьня.

Партыя БНФ рашэньне пра ўдзел у выбарах прыме на сваім зьезьдзе, яік пройдзе 10 жніўня.

Радыё Свабода