Трыюмф беларускі на турніры ў Бэльгіі
21.07.2008 / 10:42
На турніры, што праходзіў на грунце і меў прызавы фонд 25 тыс. даляраў у фінале яна перамагла галяндку Арантху Рус — 6:4, 3:6, 7:6 (7:5), паведамляе Спорт-Экспресс.
***
Тым часам у старажытным Охрыдзе прайшло лёсаваньне фінальнай стадыі жаночага гандбольнага чэмпіянату Эўропы, што пройдзе з 2 па 14 сьнежня ў Македоніі. У гэтым чэмпіянаце бяруць удзел і беларускі.
Наша зборная трапіла ў адну групу (група «С») з камандамі Расеі, Швэцыі і Аўстрыі, паведамляе сайт газеты Прессбол.
У наступны раўнд трапляюць тры найлепшыя зборныя, які складуць шасьцёрку дружынаў з найлепшымі камандамі групы «D», дзе гуляюць зборныя Нямеччыны, Харватыі, Македоніі і Сербіі.