Пажар у Жыровічах

Досьвіткам на тэрыторыі Сьвята‑Ўсьпенскага манастыра ў Жыровічах загарэўся прадуктовы склад.

21.07.2008 / 11:29


Досьвіткам на тэрыторыі Сьвята‑Ўсьпенскага манастыра ў Жыровічах загарэўся прадуктовы склад. Гасілі ўзгараньне пяць пажарных разьлікаў. Пацярпелых няма, але дужа пашкоджаная страха будынку ды пагарэлі прадукты.

Прычына здарэньня ўдакладняецца.

Паводле ont.by