Навукоўцы даведаліся, калі ў сутках стане 25 гадзін

30.01.2017 / 22:19

Праз некалькі сотняў мільёнаў гадоў суткі на Зямлі будуць доўжыцца не 24, а 25 гадзін. Пра гэта распавяла астрафізік Джыліян Скадэр, паведамляе Forbes.

Так, адзначаецца, што павелічэнне сутак на Зямлі залежыць ад хуткасці яе кручэння, на што ўплывае і Месяц — спадарожнік планеты. Кручэнне нашай планеты, на якое ўплывае і Месяц, — досыць павольнае, з часам яно яшчэ запаволіцца.

«За апошнія 100 гадоў Зямля запаволіла сваё кручэнне на 0,0014 секунды», — гаворыцца ў паведамленні. Калі гэта запаволенне будзе працягвацца і далей, то для таго, каб да сутак можна было дадаць яшчэ адну гадзіну, неабходна будзе чакаць яшчэ 180 мільёнаў гадоў.