Трохгадовая нямецкая дзяўчынка зьезьдзіла ў Галяндыю на ровары
Трохгадовая жыхарка Нямеччыны самастойна дабралася на ровары да Нідэрляндаў, дзе яе заўважылі мінакі.
21.07.2008 / 11:34
Паводле прадстаўнікоў галяндзкай паліцыі, у нядзелю раніцою юная турыстка пакінула свой родны дом у Харэне (Ніжняя Саксонія), які знаходзіцца зусім побач зь мяжой Нідэрляндаў.
За тры гадзіны маленькая раварыстка дабралася да суседняй дзяржавы, пераехала сымбалічную мяжу і праехала яшчэ шэсьць кілямэтраў па тэрыторыі Нідэрляндаў.
Дзяўчынку заўважылі прахожыя і пазванілі куды трэба.