У Гомелі мужчына памёр на вуліцы, падавіўшыся кавалкам мяса

31.01.2017 / 13:17

Як паведаміў прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў, труп мужчыны быў знойдзены 30 студзеня ў Гомелі каля дома № 31 на праспекце Леніна.

Судовыя эксперты па адбітках пальцаў устанавілі, што памерлым з'яўляецца грамадзянін 1964 года нараджэння. Ускрыццё паказала, што смерць наступіла ад асфіксіі іншародным прадметам — мужчына падавіўся кавалкам мяса.