Вольскі прэзэнтуе сольны альбом ў «Рызе»
«Куплеты і прыпевы», дубль 2
Лявон Вольскі прэзентуе CD‑вэрсію сольнага альбому «Куплеты і прыпевы» 24 ліпеня.
21.07.2008 / 11:52
Нагадаем, месяц таму прэзэнтацыя была перанесеная на нявызначаны тэрмін — музыка патлумачыў, што хварэе. Пра новую дату было паведамлена сёньня.
Прэзэнтацыя (аўтограф‑сэсія і міні‑канцэрт) адбудзецца ў дыскарні «Містэрыя гуку».
«Спадзяюся, гэтым разам атрымаецца», — піша Лявон Вольскі.
Дыскарня «Містэрыя гуку» знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Рыга» (Менск, вул. Сурганава, 50.)
Пачатак а 18‑й.