Банкаўскія карткі могуць не працаваць ноччу 4 лютага

01.02.2017 / 16:50

Такая інфармацыя размешчаная на сайце ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

З 2:00 да 6:00 будуць праводзіцца тэхналагічныя работы. У гэты прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.