Яшчэ шэсць тыдняў зімы: сурок Філ убачыў свой цень

02.02.2017 / 15:54

Сурок Філ з горада Панксатоні (штат Пенсільванія), які прадказвае надвор'е, убачыў свой цень. Гэта азначае, што ранняй вясны чакаць не выпадае — наперадзе яшчэ шэсць тыдняў зімы.

Punxsutawney Phil saw his shadow, meaning six more weeks of winter is on the way. https://t.co/JI3ghMegKG pic.twitter.com/pQ0S6oWSs5

— ABC News (@ABC) 2 февраля 2017 г.

Гэта было ўжо 131-е прадказанне Філа. Традыцыя прадказваць надвор'е з дапамогай сурка пачалася ў Панксатоні ў 1886 годзе. Філ праславіўся, у тым ліку, дзякуючы фільму «Дзень сурка» з Білам Мюрэем у галоўнай ролі.

AP

Дзень сурка адзначаецца 2 лютага ў ЗША і Канадзе. Лічыцца, што калі сурок, выйшаўшы з норкі, не ўбачыць свой цень і застанецца на вуліцы, вясна прыйдзе хутка. А калі ён убачыць цень і спалохаецца, зіма скончыцца няхутка.

У Беларусі сёння католікі адзначаюць Грамніцы (15 лютага іх святкуюць праваслаўныя).

На Грамніцы ў цэрквах свецяць свечкі, каб яны аберагалі хаты ад перуна. Народная мудрасць кажа: «Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы».

Народныя прыкметы такія: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [23 красавіка ў католікаў, ці 6 мая ў праваслаўных] вол наесца травіцы».

Сёння адлігі не было, значыць ранняй вясны ў Беларусі таксама не будзе.

nn.by