Лукашэнка сёння сустракаецца з журналістамі і экспертамі ў фармаце «вялікай размовы»

03.02.2017 / 08:39

Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ. Мерапрыемства заяўлена як «Вялікая размова з прэзідэнтам».

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

У ім возьмуць удзел каля чатырох дзясяткаў журналістаў, якія прадстаўляюць найбольш буйныя дзяржаўныя і недзяржаўныя беларускія СМІ, у тым ліку і NN.BY, замежныя масмедыя. На сустрэчу запрошаны эксперты, сярод якіх палітолагі, эканамісты ды інш.

Прамая трансляцыя пятнічнай сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі пачнецца а 10-й гадзіне.

Яна будзе весціся па тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 24» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

«Наша Ніва» будзе весці анлайн. Ад нас на прэс-канферэнцыі будзе намеснік рэдактара Зміцер Панкавец.

nn.by