У Мінску Porsche насмерць збіў на пераходзе жанчыну

03.02.2017 / 09:57

Смяротны наезд адбыўся 3 лютага, каля 07.50, на сталічнай вуліцы Заборскага. Пра гэта распавяла прадстаўнік ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 38-гадовы кіроўца Porsche ехаў з боку вуліцы Старажоўскай у напрамку вуліцы Багдановіча і здзейсніў наезд на 52-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе, што справа налева па ходзе руху аўтамабіля.

У выніку ДТЗ жанчына ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца