Лукашэнка загадаў завесці крымінальную справу супраць Данкверта

03.02.2017 / 12:22

Аляксандр Лукашэнка загадаў завесці крымінальную справу супраць кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта.

Сяргей Данкверт, vesti.ru

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных журналістаў 3 лютага ў Мінску.

Ён абвінаваціў Данкверта ў падрыве пазіцый беларускіх вытворцаў ва ўгоду ўласным бізнэс-інтарэсам.

Аляксандр Лукашэнка адкаментаваў абвастрэнне беларуска-расійскіх адносін у апошні час і, у прыватнасці, змяншэнне паставак нафты з Расіі ў Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка пераказаў некаторыя дэталі доўгіх перамоў з Дзмітрыем Мядзведзевым і Уладзімірам Пуціным і пра зацяжку вырашэння нафтавага пытання: «Як я магу гэта расцэньваць? Як здзек. Я напісаў ад рукі Пуціну: не трэба нам ісці гэтай дарогай».

Адначасова кіраўнік Беларусі абверг публікацыі пра магчымы выхад Беларусі з Еўразійскага эканамічнага саюза і Саюзнай дзяржавы. «Што датычыць пра заявы пра ЕўрАзЭС і Саюзную дзяржаву — поўная выдумка». «Мы не Украіна, мы не антырасійскія, мы ў НАТА не імкнёмся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

nn.by