На таргах 3 лютага даляр патаннеў, а расійскі рубель умацаваўся

03.02.2017 / 13:21

3 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра, аслабеў - да расійскага рубля, піша БелаПАН.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0151 рубля (0,72%) да 2,0724 рубля.

Курс даляра знізіўся на 0,0077 рубля (0,4%) і склаў 1,9267 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0252 рубля (0,78%) і склаў 3,2492 беларускага рубля за 100 расійскіх.