У Кітаі зрабілі ўнікальны сямейны здымак з удзелам 500 чалавек

06.02.2017 / 17:26

Члены адной сям'і ў Кітаі зрабілі сумеснае фота пасля святкавання мясцовага Новага года. На здымку можна ўбачыць 500 чалавек, якія з'яўляюцца членамі сям'і Рэн з розных пакаленняў.

Адзначаецца, што фатографу спатрэбілася прыкладна паўгадзіны, каб змясціць усіх сваякоў у кадры.

На ўнікальны сямейны здымак звярнулі ўвагу супрацоўнікі выдання «Жэньмінь Жыбаа».