На заводзе ў Францыі адбыўся выбух, 16 параненых

08.02.2017 / 18:28

У прыгарадзе Парыжа на заводзе па перапрацоўцы адходаў электроннай прамысловасці адбыўся выбух, 16 чалавек атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай. 16 чалавек у выніку выбуху атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, ім аказаная неабходная дапамога.

Прычыны выбуху высвятляюцца.