Плошча пакрытых лесам земляў павялічылася

Але палова беларускай драўніны ідзе на піламатэрыялы.

22.07.2008 / 16:28


Лясной галіне Беларусі пакуль не ўдаецца выйсьці на самакупнасьць. Хоць доля бюджэтных сродкаў у выдатках на вядзеньне лясной гаспадаркі заўважна скарацілася: з 51 да 35 адсоткаў.

Адмыслоўцы зазначаюць, што плошча пакрытых лесам земляў павялічылася, гэтаксама як і агульны запас драўніны. Але яна выкарыстоўваецца нерацыянальна. Толькі палова высокаякаснай сыравіны ідзе на вытворчасьць дарагой прадукцыі, рэшта ж ідзе на піламатэрыялы, паведамляе СТВ.