У Кітаі чыноўнікі заснулі на нарадзе па барацьбе з лянотай

У кітайскай правінцыі Хубэй шэсць удзельнікаў нарады, падчас якой абмяркоўвалася, як матываваць лянівых чыноўнікаў, папросту заснулі.

10.02.2017 / 20:19

Сярод тых, хто заснуў, быў кіраўнік фонду, які выдае субсідыі на жыллё малазабяспечаным грамадзянам, а таксама намеснік сакратара бюро гарадскога планавання ў акрузе Сян'ян, паведамляе Reuters.

Дысцыплінарнае бюро сян'янскага аддзялення Камуністычнай партыі Кітая абавязала чыноўнікаў публічна папрасіць прабачэння і напісаць лісты з самакрытыкай.

nn.by