Прэм'ер Польшчы трапіла ў ДТЗ каля Асвенціма

11.02.2017 / 08:39

Урадавы картэж аўтамабіляў, у адным з якіх знаходзілася прэм'ер Польшчы Беата Шыдла, 10 лютага трапіў у ДТЗ.

Як паведаміў прэс-сакратар польскага ўрада Рафал Бахенек, Беата Шыдла не атрымала сур'ёзных траўмаў, але была дастаўлена ў бальніцу. Здарэнне адбылося недалёка ад Асвенціма, піша radiopolsha.pl

Па словах прэс-сакратара ваяводскага ўпраўлення паліцыі ў Кракаве інспектара Себасціана Гленя, паранены як мінімум яшчэ адзін чалавек. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі паліцыі і хуткай дапамогі.

«Спадарыня прэм'ер Беата Шыдла зараз праходзіць базавае абследаванне ў адной з бальніц Малапольскага ваяводства», - паведаміў Себасціян Глент.