Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Ірана з гадавінай Ісламскай рэвалюцыі

11.02.2017 / 09:54

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — 38-й гадавінай Ісламскай рэвалюцыі.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Беларуска-іранскі дыялог традыцыйна мае адкрыты дружалюбны характар. Мы здолелі дасягнуць значнага прагрэсу ў двухбаковых адносінах ва ўсіх галінах», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што нарошчванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыя ўзаемавыгадных сумесных праектаў цалкам адпавядаюць інтарэсам дзвюх краін і будуць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню сувязяў паміж народамі Беларусі і Ірана.