Тры аўтамабілі згарэлі сёння ў Мінску

11.02.2017 / 12:44

У Мінску на вуліцы Дуніна-Марцінкевіча сёння раніцай згарэлі тры аўтамабілі, паведамілі БЕЛТА ў гарадскім упраўленні МНС.

Гэта аўтамабілі «Мэрсэдэс ML 164», «Опель Тыгра», «Фольксваген Гольф 6», якія знішчаны агнём цалкам.

Таксама пашкоджана лакафарбавае пакрыццё, пярэднія пасажырскія дзверы і правае люстэрка аўтамабіля «Хонда Акорд», прыпаркаванага побач з палаючым транспартам. Як мяркуецца, прычына пажару - кароткае замыканне электраправодкі «Мерседэса».