Макей пра дэпартацыю Жадана: Яшчэ нічога не ведаю

11.02.2017 / 14:19

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей на Міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску на пытанне пра дэпартацыю ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана адказаў, што яшчэ пакуль нічога ня ведае.

Прэс-сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык сказаў Свабодзе: «МЗС на дадзены момант не валодае інфармацыяй аб гэтым выпадку і адпаведна яе не каментуе».