Турцыя не прызнае акупацыі Крыма

11.02.2017 / 21:45

Турцыя не прызнае акупацыі Крыма і цалкам падтрымлівае незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу ў ходзе Пятага пасяджэння Групы стратэгічнага планавання пад старшынствам міністраў замежных спраў Украіны і Турцыі 10 лютага ў Кіеве, паведамляе прэс-служба ўкраінскага замежнапалітычнага ведамства.

Украіна і Турцыя ўзгаднілі асноўныя пункты парадку дня пасяджэння Стратэгічнага савета высокага ўзроўню пад старшынствам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіп Эрдагана, пасяджэнне якой запланавалі правесці ў Кіеве ўвесну 2017 года.