У Лошніцы станеш — бяз паліва ўстанеш

Дурную славу набывае неахоўная стаянка ля вёскі Лошніцы. Цягам тыдня тут двойчы зьлівалі дызпаліва з аўтамабіляў замежнікаў, пакуль тыя спалі.

23.07.2008 / 08:21


Дурную славу набывае неахоўная стаянка ля вёскі Лошніцы. Цягам тыдня тут двойчы зьлівалі дызпаліва з аўтамабіляў замежнікаў.

14 ліпеня было скрадзена 80 літраў дызпаліва й 11 рамянёў агулам на больш як 900 тысяч рублёў у расейскага кіроўцы. І ўжо 20 ліпеня ў міліцыю зьвярнуўся кіроўца зь Віленшчыны. На стаянцы ля Лошніцы ўначы зь ягонага грузавіка «Вольва» невядомыя зламысьнікі скралі 800 літраў дызпаліва на суму 1 мільён 780 тысяч рублёў.

Усчатая крымінальная справа па артыкуле 205, частка 1 Крымінальга кодэксу «Крадзеж».

Паводле borisov-e.info