У Менску абрабаваны клуб гульнявых аўтаматаў

Налёт быў арганізаваны на самым сьвітаньні, калі горад яшчэ спаў, а сонца толькі ўзышло.

23.07.2008 / 10:23


Крымінальная справа па ч. 2 арт. 206 Крымінальнага кодэкса (рабаванне) распачата Кастрычніцкім РУУС Мінска па факце абрабавання клуба камп’ютэрных аўтаматаў на вуліцы Казінца.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, злачынства было ўчынена раніцай 22 ліпеня.

Супрацоўнікам міліцыі, якія прыбылі на спрацоўку трывожнай кнопкі, аператар клуба, 19‑гадовая жыхарка Мінска, паведаміла, што невядомы зайшоў у незачыненае памяшканне клуба і, пагражаючы ёй фізічным насіллем, забраў выручку ў памеры больш як 3 мільёны рублёў.

БелаПАН