Міністэрства сувязі хоча абараніць беларусаў ад дакучлівай СМС-рэкламы

Савет міністраў падрыхтаваў праект рашэння.

14.02.2017 / 10:38

Калі дакумент будзе прыняты, то абанентам стане прасцей адмовіцца ад рэкламных рассылак. Адпаведныя змены ўнясуць у Правілы аказання паслуг электрасувязі.

Напрыклад, Мінсувязі прапануе адпраўляць рэкламныя СМС толькі з указаннем абаненцкага нумара або унікальнага ідэнтыфікацыйнага кода.

Акрамя таго, у праекце рашэння прапісана правіла, якое дазволіць абанентам адмовіцца ад рассылак, і аператар будзе абавязаны выканаць гэтае патрабаванне. Для гэтага трэба будзе пакінуць пісьмовую заяву.

Таксама ў дакуменце прапішуць тэхнічныя параметры, якія будуць вызначаць якасць паслуг, якія прадстаўляюцца мабільнымі аператарамі.

Са зместам дакумента можна азнаёміцца на сайце Міністэрства сувязі. Заўвагі да праекту можна дасылаць да 17 лютага.