Кальварыйская зьменіцца непазнавальна
Група інвэстараў пачала асваеньне ўчастка на перакрыжаваньні вуліц Кальварыйскай і Скрыганава. 16 гектараў пойдуць пад знос, а пасьля на іх пабудуюць жылы комплекс.
23.07.2008 / 11:13
Так шмат жыльля і так блізка ля цэнтру Менску ў ХХІ стагодзьдзі яшчэ ня ўзводзілі. Група інвэстараў пачала асваеньне ўчастка на перакрыжаваньні вуліц Кальварыйскай і Скрыганава
Праект жылога комплексу і прылеглых сацыяльных аб’ектаў разьлічаны на плошчу ў 16 гектараў. Ужо перанесены ў іншы раён аўтобусны парк, на чарзе — СІЗА на Кальварыйскай. Толькі ў знос аб’ектаў і падрыхтоўку тэрыторыі забудоўшчык уклаў 40 мільёнаў даляраў, а ўвесь праект комплексу пад назвай «Каскад» ацэньваецца ў 350 мільёнаў.